Хто ты гэткi?
Свой, тутэйшы!
Чаго хочаш?
Долi лепшай!
Якой долi?
Хлеба, солi!
Чаго болей?
Зямлi, волi!

Хлеба, солi!
Зямлi, волi!

Хлеба, солi!
Зямлi, волi!

Дзе нарадзiся?
У сваёй вёсцы!
Дзе хрысцiся?
Пры дарожцы!
Чым асвенчан?
Крою, потам!
Чым быць хочаш?
Не быць скотам!

Крою, потам!
Не быць скотам!