ЦЯЖАР!
Мы, беларусы - мірныя людзі,
Cэрцам адданыя роднай зямлі.
Долар набылі, цукар скупілі.
Зараз стаім у чарзе зняць рублі…
Слаўся інфляцыі светлае імя!
Cлаўся народны ажыятаж!
Будзем мы зараз як у тыя «ліхія»,
Зноў будаваці наш сонечны шлях!
Разам з братамі, дружно хапалі
Грэчку з прылаўкаў ды макарон.
У «Лініі» былі, алею дабылі,
I ў чарзе апынуліся зноў!
Слаўся інфляцыі светлае імя!
Cлаўся народны ажыятаж!
Будзем мы зараз як у тыя «ліхія»,
Зноў будаваці наш сонечны шлях!
Колькі магчыма заправім машыны,
Будзем змагацца ўсю ноч пад дажджом.
У бітве за тэлік, у бітве за велік,
Мы прыцягнем мэблю ў кожны наш дом!
Слаўся інфляцыі светлае імя!
Cлаўся народны ажыятаж!
Будзем мы зараз як у тыя «ліхія»,
Зноў будаваці наш сонечны шлях!