Цитаты на тему «Верш»

Зiмовая фея
Падняла завею,
Сняжком увесь засыпала свет.
Каб ранiцай яснаю
Усё заiскрылася,
Дыяментамi ззяючы услед.
Вясновая фея
Сонейкам свецiць,
Каб усё ажывала хутчэй.
Травы i кветкi,
Лiсточкi на дрэвах
Хай зеленню граюць ярчэй.
Летняя фея
Цешыцца краскамi,
Пакрыушы лугi дываном.
Шчодра адорыць
Яна ураджаем,
Палiушы усё цёплым дажджом.
Восенi фея,
Нiбыта мастачка,
Прынесла палiтру сваю.
У золата жоутае,
Чырвань шыкоуную
Яна апранае зямлю.
Вось так прыгажунi
Iдуць карагодам,
Змяняя усiм нам настрой.
Не затрымаеш,
Хоць i жадаеш -
Не спынiць чарадзейства прыроды самой…